Віншуем вас з Сусветным днём тэатра, сябры!!!

27 сакавіка
Віншуем вас з Сусветным днём тэатра, сябры!!!
Што ж гэта такое - тэатр? Велічны будынак, сцэна з прыгожымі дэкарацыямі і кубачак кавы ў буфеце - ці штосьці большае? Нам здаецца, што тэатр - гэта перш за ўсё пачуццё еднасці між гледачамі і акцёрамі. Такое пачуццё, калі гледачы ведаюць, што ўбачаць падчас спектакля нешта вельмі цікавае і захапляльнае, а артысты, разумеючы гэта, робяць усё, каб падарыць залу як мага болей яркіх эмоцый.

Таму сённяшняе свята - свята для ўсіх нас! І мы ад усяго сэрца дзякуем вам, нашы дарагія сябры, за вашы ўсмешкі і слёзы, за вашы апладысменты, за добрыя словы і водгукі, за цікавасць да творчасці Купалаўскага тэатра! Менавіта вы - лепшы зарад энергіі для артыстаў, іх натхненне, іх нябачныя крылы! Мы вельмі стараемся для вас і імкнемся падарыць кожнаму гледачу сваю любоў, сваю ўдзячнасць, свае гісторыі. І заўсёды чакаем вас у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы! Шчасця, міру, дабрабыту ўсім вам!