Правілы наведвання тэатра


      1. Агульныя палажэнні

  1. Дадзеныя Правілы рэгулююць адносіны паміж гледачамі і дзяржаўнай установай “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” (далей — тэатр) і з’яўляюцца састаўной часткай пагаднення, якое заключана паміж бакамі пры набыцці ўваходных квіткоў на спектаклі, іншыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы (далей — мерапрыемствы).

     1.2.  Пад час наведвання тэатра гледачы павінны выконваць (прытрымлівацца) дадзеныя Правілы.

     2.  Уваходны квіток

  2.1. Уваход у будынак тэатра ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ўваходнага квітка на дадзенае мерапрыемства.

    2.2. Уваходны квіток павінен утрымліваць абавязковыя рэквізіты, предугледжаныя дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і быць сапраўдным у адпаведнасці з пазначанымі ў ім датай і часам правядзення мерапрыемства. Асноўныя правілы паводзінаў у тэатры пазначаныя на адваротным баку ўваходнага квітка.

     2.3.   Уваходны квіток  з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.

2.4. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць ўваходных квіткоў, набытых не ў касе тэатра або не ва ўпаўнаважанай асобы тэатра.

2.5. У выпадку, калі будзе ўстаноўлена , што ўваходны квіток фальшывы або несапраўдны , глядач не дапускаецца ў глядзельную залу, вяртанне грошай або іншая кампенсацыя не адбываецца.

2.6. У выпадку выяўлення падвойных ўваходных квіткоў на адно і тое ж месца неабходна звярнуцца да адміністратара, які вырашыць сітуацыю і прапануе заняць іншае свабоднае месца.

3. Зварот, абмен, перапродаж і страта ўваходнага квітка

3.1. Зварот  набытага ўваходнага квітка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.2. Набыты ўваходны квіток не падлягае абмену.

3.3. Перапродаж уваходнага квітка на мерапрыемства ў памяшканнях тэатра забароненая.

3.4 . Тэатр не выдае дублікат і не пакрывае кошт згубленага уваходнага квітка.

4 . Абслугоўванне гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі

Пры набыцці ўваходнага квітка для інваліда-вазочніка неабходна не менш чым за тры дні да наведвання мерапрыемствы паведаміць пра гэта касіру (iншай ўпаўнаважанай па рэалізацыі ўваходных квіткоў асобе) і галоўнаму адміністратару тэатра (тэлефон касы тэатра +375 17327 17 17, галоўнага адміністратара +375 17327 40 31 ) .

5. Правілы паводзінаў у тэатры

5.1. Гледачы дапускаюцца ў будынак тэатра за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .

5.2. Строгага дрэс-кода ў тэатры не ўстаноўлена,  дапушчальная дэмакратычная форма адзення. Тым не менш адзенне павінна мець ахайны выгляд і адпавядаць грамадска прынятым маральна-этычным нормам. Гледачы ў бруднай і (або) мятай вопратцы, спартыўных касцюмах, а таксама мужчыны ў шортах і (або) спартыўных майтках, жанчыны ў дэталях купальніка ў глядзельную залу не дапускаюцца.

5.3. Гледачам можа быць адмоўлена ва ўваходзе ў будынак тэатра (або яны могуць быць выдаленыя з будынка тэатра ) у выпадках, калі яны ствараюць перашкоды для правядзення мерапрыемства, працы супрацоўнікаў тэатра, паводзяць сябе некарэктна, нецэнзурна, дапускаюць абразы работнікаў тэатра і да т.п ., турбуюць іншых гледачоў, выклікаюць сваімі паводзінамі непарадкі, раздражняюць навакольных, маюць неахайны выгляд або займаюць месца, на якое  ў іх адсутнічаюць уваходныя квіткі.

5.4. Парадак наведвання мерапрыемствы малалетнімі і непаўнагадовымі  вызначаецца арганізатарам мерапрыемства з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.

5.5 . Атрыманне аўтографаў і прыманне віншаванняў артыстамі тэатра ажыццяўляецца толькі пасля папярэдняга ўзгаднення з артыстамі і дзяжурным адміністратарам тэатра (адносна парадку і месца правядзення дадзеных працэдур).

5.6. Парадак уручэння артысту кветак і падарункаў загадзя агаворваецца з дзяжурным адміністратарам тэатра перад пачаткам мерапрыемства .

5.7. Уваход ў глядзельную залу з вялікімі сумкамі не дапускаецца.

5.8. Наведванне тэатра з жывёламі забаронена.

5.9. Пры ўваходзе ў глядзельную залу сродкі мабільнай сувязі і іншыя электронныя прылады гледача мусяць быць выключаныя.

5.10. Пра пачатак мерапрыемства і неабходнасці заняць сваё месца гледачам паведамляюць тры званкі; ўваход у глядзельную залу адкрываецца пасля першага званка.

5.11. Тэатральны буфет адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства і працуе да трэцяга званка ў антракце.

5.12. Уваход у глядзельную залу з прадуктамі харчавання і напоямі катэгарычна забараноны.

5.13. Пасля трэцяга званка ўваход у партэр глядзельнай залы не дапускаецца. Спознены глядач да канца першага акта павінен заняць прапанаванае адміністратарам  вольнае месца ў бельэтажы або на балконе у залежнасці ад месца, названага ва ўваходным білеце, або, пры іх адсутнасці, чакаць антракту ў тэатральным буфеце.

5.14. Падчас правядзення мерапрыемства катэгарычна забаронена весці фота- і відэаздымку мерапрыемства, не узгодненую загадзя з адміністрацыяй тэатра.

5.15. Падчас правядзення мерапрыемства забараняюцца перамяшчэнні па глядзельнай зале, за выключэннем надзвычайных прычын санітарнага або медыцынскага характару, або звязаных з эвакуацыяй гледачоў.

6. Гардэроб

6.1. Гардэроб тэатра адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .

6.2. У гардэроб тэатра прымаюцца верхняя вопратка і галаўныя ўборы гледачоў з выдачай нумарка.

6.3. Ручная паклажа (заплечнікі, парасоны, буйнагабарытныя сумкі, пакеты, прадметы ), за выключэннем дробных асабістых рэчаў, партфеляў і жаночых сумачак, здаюцца ў камеры захоўвання гардэроба тэатра з выдачай нумарка.

6.4 . За згублены нумарок на атрыманне пакінутага ў гардэробе адзення або ручной паклажы глядач нясе грамадзянска-прававую адказнасць.

6.5. Забытыя ў гардэробе тэатра і не запатрабаваныя гледачом пасля заканчэння мерапрыемства рэчы падлягаюць дагляду службай аховы тэатра з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў МУС і МНС.

7. Бюро знаходак

Любыя асабістыя рэчы, знойдзеныя ў памяшканнях тэатра, павінны быць дастаўленыя ў кабінет прадстаўнікоў службы гледача. У выпадку страты рэчаў неабходна звярнуцца да адміністратара або старэйшага кантралёра квіткоў.

8. Бяспека

8.1. У мэтах захавання грамадскага парадку падчас наведвання мерапрыемства гледачам забараняецца:

мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя цi прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць з сябе пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або нанесці матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;

ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў;

ствараць пагрозу грамадскай бяспекі, жыццю і здароўю грамадзян;

карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на нанясенне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

знаходзіцца ў стане алкагольнага , наркатычнага або таксікаманічнага ап'янення.

Пры наведванні мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатара мерапрыемства і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.

8.2. У выпадку выяўлення ў памяшканнях тэатра безгаспадарскіх прадметаў, пра знаходку неабходна неадкладна паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі або аховы тэатра. Браць у рукі, адкрываць, зрушваць з месца выяўленыя прадметы катэгарычна забараняецца.

8.3. У будынку тэатра вядзецца відэаназіранне, дзяжурны ахоўнік заўсёды знаходзіцца ў холе на ўваходзе або ў фае тэатра, на пасту аховы (службовы ўваход тэатра).

8.4. Паленне ў будынку тэатра катэгарычна забаронена.

8.5. За шкоду,  нанесеную гледачом маёмасці тэатра,  будзе панесеная адказнасць, прадугледжаная дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Праца са сродкамі масавай інфармацыі

Неакрэдытаваныя журналісты ў глядзельную залу не дапускаюцца. Акрэдытацыя праводзіцца на падставе папярэдняй пісьмовай заявы адміністрацыі СМІ. Акрэдытацыя журналіста не дае права на прадастаўленне месца ў глядзельнай зале. Пропуск акрэдытаваных журналістаў ажыццяўляецца праз службовы ўваход па загадзя ўзгодненых з адміністрацыяй тэатра спісах і па прад'яўленні дакумента- пасведчання асобы.

10. Замена, адмена і змена загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства

10.1. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену або адмену мерапрыемства. У выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым парадак выплаты грашовых сродкаў за ўваходны квіток вызначае тэатр.

10.2. У выпадку змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства , замены яго іншым мерапрыемствам глядач мае права наведаць гэтае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета ў адпаведнасці з новымі тэрмінамі яго правядзення.