Астраўчане, завітайце на "Двор майго дзяцінства"!

Дата:

Ужо зусім хутка, праз некалькі гадзін, трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступіць у Астравецкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах праекта "Культурная карта"! Жыхары Астраўца ўбачаць наш добры і светлы спектакль "Двор майго дзяцінства"!
Спектакль «Двор майго дзяцінства» створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры. І мы ўпэўнены, што гэтая пастаноўка Купалаўскага тэатра верне астраўчан ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі!
"Двор майго дзяцінства" - гэта цудоўная магчымасць узгадаць радасныя імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары. Мы запрашаем усіх на спектакль! Будзем рады кожнаму!