Кобрын, сустракай!

Дата: 4-5 красавіка 2024 года
4 і 5 красавіка 2024 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы едзе на гастролі. Кобрын, чакай нас!

Жыхары Кобрына маюць цудоўную магчымасць убачыць у сваім горадзе легендарны спектакль "Паўлінка"! Гэта старэйшы спектакль у рэперуары Купалаўскага тэатра, які за гады свайго існавання не страціў актуальнасці. Наадварот, гісторыя кахання юнай Паўлінкі застаецца цікавай і любімай сярод беларускіх і замежных гледачоў! Гэтая бессмяротная камедыя, напоўненая гумарам і прыгажэйшай музыкай, запамінаецца назаўсёды! Падчас гастроляў у ролі Паўлінкі перад жыхарамі Кобрына выступіць актрыса Купалаўскага тэатра Юлія Аўчыніна, якая з'яўляецца ўраджэнкай гэтага горада.

Запрашаем завітаць у госці да вясёлай Паўлінкі! Пачатак спектакля - 18:30. Чакаем усіх!