Офіс у Астане

Дата: 23 чэрвеня 2017 г.

23 чэрвеня 2017 г. спектакль "Офіс" быў паказаны на сцэне Палаца школьнікаў у Астане (Казахстан), дзе з 17 па 26 чэрвеня праходзіў І Сусветны тэатральны фестываль "Астана", прысвечаны 80-годдзю народнага артыста СССР і КазССР, лаурэата дзяржаўных прэмій СССР і КазССР, прафесара Асаналі Ашымава. Фестываль таксама быў прымеркаваны да Міжнароднай выставы "ЭКСПА 2017", якая ў гэтым годзе праводзіцца ў Астане.

Разам з намі ў фестывалі прынялі ўдзел тэатры з Грузіі (Тэатр імя Шота Руставэлі), Расіі (МХТ імя Чэхава), Казахстана, Кітая (Пекінскі тэатр народнага мастацтва), Кыргызстана, Латвіі, Германіі.