Тамара Міронава

Народная артыстка Беларусі (2022)

Нарадзілася 3 лютага 1950 года ў Вільні.

У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, у 1988 годзе была запрошана ў Мінск у тэатр "Дзе-Я?", у якім пасля адыходу М.Трухана выконвала абавязкі мастацкага кіраўніка, з 2000 года працавала ў тэатры "Вольная сцэна" пры Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. У Купалаўскім тэатры служыць з 19 кастрычніка 2001 года.

Лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных і кінафестываляў: на фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя) у 1995 годзе была адзначана ў прэсе як найлепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 годзе была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і ўзнагароджана дыпломам "За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі".

Уладальнiца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2010)
Уладальніца медаля Францыска Скарыны (2011)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Галерэя:

Прэса:

Люты 2018
Люты 2015
Студзень 2014
Лістапад 2013

Белорусская военная газета "Во славу Родины"

Ліпень 2013

Журнал «На экранах»

Сакавік 2013
Верасень 2011

"Аргументы и факты"

Красавік 2011

"Женский калейдоскоп"

Люты 2010
Лістапад 2006

"Советская Белоруссия"

Кастрычнік 2006

"На экранах"