20 дзяцей са Ждановіцкай школы-інтэрнату паглядзелі спектакль "Вечар"

22 лістапада
20 дзяцей са Ждановіцкай школы-інтэрнату паглядзелі спектакль "Вечар"
21 лістапада да дабрачыннага праекта “Купалаўскі адкрывае сэрцы” далучыліся дзеці з парушэннем слыху з Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. Каля 20 падапечных паглядзелі спектакль “Вечар” у пастаноўцы Валерыя Раеўскага на Галоўнай сцэне. Сурдапераклад ажыццяўляўся педагогамі школы-інтэрнату.