Дадатковыя 10 квіткоў на "Музычныя вечары" з Алесем Камоцкім

24 верасня
Дадатковыя 10 квіткоў на "Музычныя вечары" з Алесем Камоцкім
Ужо ў наступны панядзелак, 30 верасня, а 19 гадзіне Камінная заля загучыць на мелодыі  нашага добрага сябра Алеся Камоцкага. Жадаючых правесці восеньскі вечар у прыемнай кампаніі даволі шмат, то дадаем яшчэ 10 квіткоў на нашую імпрэзу. Далучайцеся, бо будзе душэўна! Набыць квіток магчыма толькі ў касе тэатра.