Культура online
18 студзеня
Паважаныя гледачы!
У рамках правядзення Рэспубліканскай акцыі "Культура онлайн" у 2021 годзе пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай установай "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" зняты спектаклі "Вечар" А.Дударава і "Жаніцьба" М.Гогаля. Відэа дапоўнены субтытрамі на англійскай і кітайскай мовах.
Цяпер паглядзець спектаклі вы можаце не толькі наведаўшы тэатр, але і не выходзячы з дому.