Народны артыст СССР Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў адзначае свой 89 дзень нараджэння!

19 лютага
Народны артыст СССР Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў адзначае свой 89 дзень нараджэння!
Большая частка жыцця Генадзя Сцяпанавіча належыць менавіта Купалаўскаму, з 1957 года ён сыграў амаль 90 роляў у родным тэатры, працаваў на радыё, удзельнічаў у стварэнні легендарных кінастужак. І дагэтуль артыст не толькі падказвае маладым акцёрам, як лепей падыйсці да ролі, але і сам з задавальненнем прымае ўдзел амаль у кожным новым спектаклі.
 
Дарагі Генадзь Сцяпанавіч! Дазвольце павіншаваць Вас з днём нараджэння! Вы і сведка, і стваральнік гісторыі тэатра на Беларусі. Жадаем Вам ў першую чаргу здароўя і даўгалецця! Радуйце гледачоў сваімі новымі ролямі, якія ўсе чакаюць, і самі знаходзьце радасць у кожным дні!
 
Убачыць і павіншаваць імянінніка ў Купалаўскім тэатры вы можаце ў наступныя дні:
20 лютага, 3 і 29 сакавіка (“А зоры тут ціхія (https://kupalauski.by/performances/large_stage/and-the-dawns-are-here-12-/?afisha=52950)”);
27 лютага, 5 і 28 сакавіка (“Паўлінка (https://kupalauski.by/performances/large_stage/pa-linka-12-/)”);
28 лютага, 9 сакавіка (“Рамэа і Джульета (https://kupalauski.by/performances/large_stage/ramea-i-dzhuleta-12-/)”);
27 сакавіка (“Час жыцця (https://kupalauski.by/performances/large_stage/chas-zhytstsya-12-/)").

Галерэя: