Спектаклі з перакладам на англійскую і рускую мову

20 Мая
Спектаклі з перакладам на англійскую і рускую мову
Усе спектаклі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць на беларускай мове, але некаторыя з іх пры жаданні даступныя для гледачоў на англійскай і рускай мове – ёсць паслуга сінхроннага перакладу. 

На ўваходзе ў тэатр, звярнуўшыся да адміністратараў ці білецёраў, можна атрымаць радыёпрыёмнік з навушнікам. Падчас спектаклю перакладчык чытае па-англійску ці па-руску гледачу ў навушнік тэкст, які ў гэты час прамаўляюць акцёры на сцэне. 

Спектаклі, якія ідуць з сінхронным перакладам, пазначаныя ў афішы спецыяльным сімвалам. Паслуга платная. 

З перакладам на рускую мову ў бліжэйшы час можна паглядзець спектаклі:  

24 мая – "Дзве душы



6 чэрвеня - “ART” 

8 чэрвеня - “Дзве душы” 


16 чэрвеня - "Чайка"

17 чэрвеня - “Пінская шляхта” 

20 чэрвеня - “ART” 

21 чэрвеня - "Офіс"

26 чэрвеня - “Дзве душы” 

29 чэрвеня - “Пінская шляхта” 

З перакладам на англійскую мову ў бліжэйшы час можна паглядзець спектаклі: 

21 мая – “ART” 





14 чэрвеня - “Дзве душы” 

19 чэрвеня - “Пан Тадэвуш”

28 чэрвеня - “ART”