З 6 па 12 ліпеня Купалаўскі дорыць зніжку 30%

06 Ліпеня
З 6 па 12 ліпеня Купалаўскі дорыць зніжку 30%
Купалле з’яўляецца адным з самых дзівосных і чароўных святаў нашых мясцінаў. Згодна з народным павер’ем, дрэвы ў ноч з 6 на 7 набываюць вялікую чароўную моц, травы ажываюць і напаўняюцца лекавай, магічнай сілай, а людзі ў гэту ноч ачышчаюцца ад праблем і нягод. Янка Купала, які нарадзіўся 7 ліпеня, недарэмна абраў сабе ў псеўданім назву гэтага свята: паэт хацеў здабыць шчасця і для сябе, і для свайго роду. 

Акрамя гэтага, адна з самых прыгожых беларускіх легенд звязана з папараць-кветкай - цудоўнай раслінай, якая цвіце толькі адно імгненне, у ноч напярэдадні Івана Купалы, і кожны, хто яе знойдзе, становіцца шчаслівым. 

Адшукаць папараць-кветку ня так проста, але ж мы знайшлі спосаб зрабіць кожнага нашага гледача больш шчаслівым. Спецыяльна для гэтага незвычайнага свята Купалаўскі тэатр робіць падарункі ў выглядзе 30 % зніжкі на спектаклі з ліпеньскага рэпертуара. Набыць квіткі па зніжцы можна будзе толькі з 6 па 12 ліпеня ў касах тэатра і на сайце kupalauski.by.

Зніжка дзейнічае на наступные спектаклі ў ліпені:
Жадаем вам у гэтае свята адшукаць не толькі папараць-кветку, але і тэатральны цуд!