Спосабы аплаты квіткоў
Паважаныя гледачы!
Скарыстаўшыся нашай сістэмай рэзервавання (браніравання) квіткоў, Вы можаце аплаціць іх і набыць адным з ніжэйпазначаных спосабаў:
Аплаціць праз сістэму «Расчет»
Сістэма «Расчет» — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінага разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Выкарыстоўваючы першы спосаб, Вы аплочваеце:
- кошт квіткоў;
- кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
- кошт паслугі банкаўскага пераводу з разліку 3% ад агульнага кошту.
Пасля правядзення працэдуры аплаты Вы атрымоўваеце магчымасць самастойна раздрукаваць квіток на ўласным прынтэры.
Схема аплаты квіткоў праз сістэму «Расчет»:
-
Для аплаты праз сістэму «Расчет» (ЕРИП) неабходна пасля з’яўлення табліцы з нумарам замовы абавязкова націснуць на кнопку “Выставить счет для оплаты ЕРИП”.
-
Вы можаце выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты:
- праз інфакіёскі;
- праз банкаматы: Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, ВТБ-Банк, БПС-ЗберБанк, Банк БелВЭБ, Тэхнабанк, ІдэяБанк, Банк «Масква-Мінск», БелСвіссБанк, РРБ-Банк;
- праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
- праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
- праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
- у любой касе банка.
!!Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму “Расчет” (ЕРИП).
-
Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць у сістэме «Расчет» – ЕРИП:
- Пункт «Квіткі і латарэі»;
- «kupalauski.by»;
- Увесці нумар вашай замовы, атрыманы на сайце Kupalauski.by, націснуць Працягнуць;
- Пераканацца ў выбранай замове і націснуць кнопку Аплаціць.
! Незалежна ад спосабу аплаты, Вы атрымоўваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату, — папяровы ці электронны чэк.
-
Пасля чаго Вы можаце вярнуцца ў сістэму браніравання ў прыватны кабінет, зайсці па радку аплачанага нумару замовы і абавязкова (!!) выбраць функцыю друку квітка.
! Не забывайцеся раздрукоўваць квіткі пасля аплаты, на ўваходзе на мерапрыемства працуе сканер для счытвання штрых-кода. Без дадзеных штрых-кода гледачы на мерапрыемства не дапускаюцца.
Аплаціць і атрымаць квіткі ў любой з нашых кас
Выкарыстоўваючы другі спосаб, Вы аплочваеце:
- кошт квіткоў;
- кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
- кошт паслуг касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) з разліку 2 000 рублёў за квіток.
! Адрасы, нумары тэлефонаў і час працы нашых кас Вы можаце даведацца тут.