Двор майго дзяцінства (12+)

Рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч
Мастак Аляксандр Камянец
Харэограф Вадзім Дубовік
Кампазітар Андрэй Цалко
Прэм'ера – 02 снежня 2023
Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 04
    мая
    19:00
    Сб
Наш новы спектакль "Двор майго дзяцінства" створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад'емнай часткі сусветнай культуры.

Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, "сакрэцікі" з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…
Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх від выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: "Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?"
Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча – увасабленне яго асабістых дзённікаў – запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэса:

Декабрь 2023
Октябрь 2023