Незаживающая рана (12+)

Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту

Васіль Быкаў, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч
споведзь

Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне – Зінаіда Гурбо
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур

Мова: беларуская
Месца правядзення: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (камерная сцэна)

Монаспектакль складаецца з трох навел.
Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.
Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.
Трэцяя  – «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.