Мой бедный Марат (15+)

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 18
    мая
    19:00
    Сб

Аляксей Арбузаў
гісторыя любові і дружбы

Пастаноўка і музычнае афармленне – Раман Цыркін
Сцэнаграфія і касцюмы – Вольга Машкова

Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам
Мова: руская
Месца правядзення: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (галоўная сцэна)

У п’есе раскрываецца вастрыня псіхалагічных калізій любові і дружбы, якая здольная закрануць сэрцы шырокай аўдыторыі — ад падлеткаў да дарослых. Сюжэт пастаноўкі пачынаецца з ваеннага часу і завяршаецца ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У Ленінградзе вясной 1942 года, у паўразбуранай хаце сустрэліся трое падлеткаў Марат, Ліка і Леанідзік. Падлеткі, якія засталіся без бацькоў, вучацца жыць самастойна. У той момант, калі вакол смерць і гора, тры юныя чалавекі знаходзяць любоў і сэнс жыцця. Але ідзе вайна, хлопцы, пасталеўшы, ідуць на фронт. Як складзецца іх лёс? Ці знойдуць яны сваё шчасце? Ці захаваюць любоў? Ці ажыццявяць свае мары? «Мой бедны Марат» — адна з лепшых п'ес Аляксея Арбузава, напісаная ў 1964 годзе. Ужо за першае паўгоддзе 1965 года спектаклі па п'есе прайшлі ў 45 тэатрах былога Савецкага Саюза, а ў 1967 годзе п'еса была названа лонданскімі крытыкамі «П'есай года», і цягам двух гадоў ішла ў трыццаці англійскіх тэатрах.