Спосабы аплаты квіткоў

Паважаныя гледачы!
Скарыстаўшыся нашай сістэмай рэзервавання (браніравання) квіткоў, Вы можаце аплаціць іх і набыць адным з ніжэйпазначаных спосабаў:

ПЕРАД АПЛАТАЙ КВІТКОЎ ПЕРАКАНАЙЦЕСЯ Ў ІНФАРМАЦЫІ ПРА ЗАМОВУ, ШТО ПРАДАЎЦОМ ПАКАЗАНЫ  kupalauski.by !!!

1) Аплаціць праз сістэму «Расчет»

Сістэма «Расчет»Сістэма «Расчет» — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўваючы першы спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 0 рублёў 10 капеек за квіток;
  • кошт паслугі афармлення электроннага квітка з разліку 3% ад агульнага кошту.
  • !Пры вяртанні квіткоў кошт паслугі рэзервавання і афармлення электроннага квітка не падлягае вяртанню, бо паслуга лічыцца аказанай у любым выпадку.

Пасля правядзення працэдуры аплаты Вы атрымоўваеце магчымасць самастойна раздрукаваць квіток на ўласным прынтэры, пры гэтым, пад аплачанай вамі замовай з'яўляецца кнопка "Надрукаваць квіток".

Схема аплаты квіткоў праз сістэму «Расчет»:
1. Неабходна замовіць квіток і атрымаць нумар замовы.

2.Выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты з ніжэй пералічаных:

  • праз сайт, не выходзячы з дому, клікаючы па кнопцы  Аплаціць картамі Visa/Master Card пад вашай замовай;
  • праз інфакіёскі;
  • праз банкаматы;
  • праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
  • праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
  • праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
  • у любой касе банка.

!!Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму “Расчет” (ЕРИП).

3.Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць у сістэме «Расчет» – ЕРИП:

  • Пункт «Квіткі і латарэі»;
  • «kupalauski.by»;
  • Увесці нумар вашай замовы, атрыманы ў Асабістым кабінеце на сайце www.Kupalauski.by, націснуць Працягнуць;
  • Пераканацца ў выбранай замове і націснуць кнопку Аплаціць.

Незалежна ад спосабу аплаты, Вы атрымоўваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату, — папяровы ці электронны чэк.

4.Далей Вам неабходна будзе вярнуцца ў сістэму браніравання праз "Уваход у сістэму" для гледача на сайце www.kupalauski.by, увесці свой лагін/пароль, увайсці ў Асабісты кабінет, зайсці па радку аплачанага нумару замовы выбраць функцыю друку квітка.

АБАВЯЗКОВА РАЗДРУКОЎВАЙЦЕ КВІТКІ ДЛЯ ПРАХОДУ НА МЕРАПРЫЕМСТВЫ!

2) Аплаціць і атрымаць квіткі ў любой з нашых кас

Выкарыстоўваючы другі спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 0 рублёў 10 капеек за квіток;
  • кошт паслуг касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) з разліку 1 рубель 00 капеек за квіток. 
  • !Пры вяртанні квіткоў кошт паслугі касы не падлягае вяртанню, бо паслуга лічыцца аказанай у любым выпадку.

Адрасы, нумары тэлефонаў і час працы працы нашых кас Вы можаце даведацца на старонцы Нашы касы

Інфармацыя па набыцці квіткоў
+375 (17) 327 - 17 - 17
Каса тэатра працуе з 9.00 да 20.00
вул.Энгельса, 7, Мінск, 220030 Рэспубліка Беларусь