З 5 па 12 ліпеня атрымлівайце зніжку на квіткі Купалаўскага тэатра ў ліпені
01 ліпеня

Напярэдадні сотага сезона, у наша перадсвяточнае лецейка, у гэты спякотны ліпень мы, быццам тыя шпаркія вавёрачкі, нарыхтавалі для вас зніжкі. Працягнуць руку – і вось яно ўсё: прахалода партэра, прыцемкі бельэтажа, прыпеўкі пінскай шляхты і песні афінскіх эльфаў.
Зніжкі на 30% чакаюць вас з 5 па 12 ліпеня ў Купалаўскай касе і на сайце kupalauski.by па прамакодзе kupala072019 і распаўсюджваюцца на спектаклі ліпеньскага рэпертуару.
Мы будзем сумаваць, сумаваць будуць касцюмы на вешалках, рэквізіт на складзе і грым у грымёрках... Але гэта будзе толькі ў жніўні. А ў ліпені хай будзе солд-аўт!