2025 год
Зараз, калі Рэспубліка Беларусь адзначае 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, наш тэатральны фестываль пашырае свае межы і пэўным чынам змяняе фармат. Гасцей фестывалю чакаюць выставы, майстар-класы, абмеркаванні і шмат іншых дадатковых цікавостак, а самі ўдзельнікі пазмагаюцца за званне лепшага спектакля ў спецыяльных намінацыях. Наперадзе – 14 выдатных пастановак пра смеласць і сумленне, пра страты і выпрабаванні, пра абавязак перад народам і сапраўдны патрыятызм.Таксама варта адзначыць, што ўпершыню ў якасці госця на фестываль «Перамога» прыедзе ФДБУК «Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр)» з Санкт-Пецярбургу з дакументальным монаспектаклем «Блакадны дзённік Александрынкі».
Госці фестывалю
20.05 | аў, 19.00![]() |
23.05 | пт, 19.00![]() |
24.05 | сб, 18.00![]() |
|