Ладдзя роспачы (16+)

Легенда ў дзвюх дзеях
  • 30
    июня
    19:00
    Вт

Уладзімір Караткевіч

Працягласць: 2 г. з антрактам

Што, калі пасля апошняга ўздыху нас чакае не спакой, а люстэрка? Люстэрка, у якім – усё наша жыццё: кожны погляд, кожнае слова, кожны выбар. 

“Ладдзя роспачы” – гэта спектакль-роздум. Нашы радасці і нашы злачынствы, любоў і здрада, мужнасць і страх – усё гэта пляце нябачнае павуцінне нашага лёсу. Ці працягваецца яно далей за межы жыцця?..

Рэжысёр Святлана Навуменка праз філасофскую прозу Уладзіміра Караткевіча распавядае пра ўнутраны свет чалавека, які стаіць на парозе паміж “тут” і “там”. І пытае: мы – стваральнікі свайго лёсу ці толькі акцёры ў п'есе, якую хтосьці напісаў для нас? 

Сцэна РТБД стане прасторай глыбінных сэнсаў, дзе кожны зможа судакрануцца з моцнай гісторыяй пра лёс чалавека, унутраную барацьбу і сілу духу, а значыць, з самім сабой. 

Прыходзьце, каб зазірнуць у гэта люстэрка разам з РТБД. 

Уладзімір Караткевіч: ““Ладдзя роспачы”, па-мойму, найбольш удалая спроба даць абагульнены характар беларусу, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае , які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх.” 

Продолжительность: 2 часа.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы