Вецер шумiць у таполях (18+)

Билеты
  • 26
    ноября
    19:00
    Сб
  • 07
    декабря
    19:00
    Ср
  • 19
    января
    19:00
    Чт

Аўтар: Жэральд Сіблейрас
Жанр: камічная трагедыя ў дзвюх частках
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па кастюмах: Марына Алекна
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Прэм’ера: 24 лістапада 2021г.
Працягласць: 2 гадзіны 45 хвілін з антрактам
16+



Цягам жыцця галоўныя героі – вайсковыя ветэраны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!
Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..
Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева – гэта філасофская гісторыя, складзеная з успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй.


Ролі выконваюць:  
Густаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Максім Брагінец;
Фернан – Сяргей Шымко, Дзмітрый Давідовіч;
Рэнэ – Ігар Сідорчык, Арцём Курэнь
Арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі"