120 гадоў са дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі, купалаўца Уладзіміра Іосіфавіча Дзядзюшкі!

120 гадоў са дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі, купалаўца Уладзіміра Іосіфавіча Дзядзюшкі!

14.02.2025

Сёння адзначаем 120 гадоў са дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі, купалаўца Уладзіміра Іосіфавіча Дзядзюшкі!

 У 1937 годзе Уладзімір Дзядзюшка быў залічаны ў трупу нашага тэатра. На купалаўскай сцэне яму пашчасціла ўвасобіць рознапланавыя вобразы:

Мірон Бокуць (“Пагібель воўка” Э.Самуйлёнка),
Крыніцкі (“Паўлінка” Янкі Купалы),
Крушына (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона),
Моцкін (“Выбачайце, калі ласка!” А. Макаёнак),
Дародны (“Позняе каханне” А.Астроўскага),
Іларыён (“Я, бабуля, Іліко і Іларыён” Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе),
Герцаг Альбы (“Фландрыя” В.Сарду),
Дон Джэром (“Дзень цудоўных падманаў”Р.Шэрыдана)
 і шмат іншых.
Уладзімір Дзядзюшка – акцёр вышэйшага прафесійнага майстэрства, акцёр, з якога бралі прыклад і нават стараліся пераняць стыль яго існавання на сцэне.

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы