16+

Чорт і баба (16+)

п'еса
Іншая пляцоўка
Найбліжэйшыя паказы
  • 30
    жніўня
    16:00
    Нд

Францішак Аляхновіч

Пакуль у вёсцы ўсе сварацца, двое закаханых жывуць душа ў душу. Для пекла гэта крах рэпутацыі! Кіраўніцтва патрабуе выканання плану па сямейных звадках, а чорт-няўдачнік ужо збіўся з ног і зламаў зубы аб чужое шчасце.
Калі ўласныя хітрыкі не працуюць, даводзіцца набываць чужы талент. Здзелка стагоддзя заключана: за мех грошай кемлівая баба бярэцца ўчыніць такі сямейны скандал, каб аж гай шумеў! Вось толькі небарака-чорт нават не падазраваў, што сам трапіць у яе хітрую жаночую пастку.
Прыходзьце паглядзець, чым скончыцца гэтая афёра. Вас чакае надзвычай вясёлы і дынамічны эскіз спектакля са шчырым народным гумарам, вострым сюжэтам, гарачымі вясковымі разборкамі і абсурднымі сітуацыямі!

Звярніце ўвагу: рассадка свабодная, пляцоўка паказаў будзе вызначана дадаткова.

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы