Раскіданае гняздо (16+)
Што рабіць, калі цэлы свет, які ты будаваў гадамі, рушыцца ў адзін момант? Для сям'і Зяблікаў родная хата і кавалак зямлі былі ўсім. Разам з роднымі сценамі знікае і ранейшае разуменне жыцця – на змену яму прыходзіць страта і невядомасць. Цяпер кожны з іх мусіць шукаць свой шлях: адны выбіраюць помсту, другія — пакору, а хтосьці сыходзіць у жыццё ў ілюзіі. Як захаваць сябе, калі сутыкаешся з вялікім крызісам і стратай?
Рэжысёрскі эскіз засяроджваецца на самым галоўным — на чалавечых пачуццях і стасунках паміж блізкімі людзьмі. Вас чакае прыгожы, эмацыйны і вельмі шчыры паказ.
Прыходзьце, каб разам адказаць на галоўнае пытанне: ці магчыма сабраць па цаглінах тое, што было зруйнавана, і дзе шукаць кліч, які збярэ нас разам?
Звярніце ўвагу: рассадка свабодная, пляцоўка паказаў будзе вызначана дадаткова.
