6+

Казка аб мёртвай царэўне...

казка
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 11 ліпеня 2023
1 гадзіна
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    кастрычніка
    11:30
    Ср

“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.

Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне...” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэса

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы