Необыкновенный концерт (12+)
"Незвычайны канцэрт" – гэта камічнае лялечнае рэвю, у якім лялькі парадзіруюць артыстаў самых разнастайных жанраў: тут спевакі і спявачкі, танцоры і музыкі, цыркавыя дрэсіроўшчыкі і фокуснікі. Спектакль аб'ехаў сотні гарадоў нашай краіны і больш за сорак замежных дзяржаў. Як спектакль-рэкардсмен па праве занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса, бо яго паглядзела самая вялікая колькасць гледачоў у свеце. Карыстаецца велізарнай глядацкай любоўю і ў нашы дні.
Вядзе "Незвычайны канцэрт" лялечны канферансье Эдуард Апломбаў. Ён валодае дарам імгненна выклікаць усмешку гледачоў. Вельмі любіць суцэльныя апладысменты. Унікальны паліглот: без затрымкі адпускае жарты і каламбуры на дваццаці чатырох мовах свету, у тым ліку на такіх, як фарсі і хіндзі.
Неверагодны і неймаверны!
Не прымайце яго словы на веру!
«Необыкновенный концерт» – это комическое кукольное ревю, в котором куклы пародируют артистов самых разнообразных жанров: тут певцы и певицы, танцоры и музыканты, цирковые дрессировщики и фокусники.
Спектакль объехал сотни городов нашей страны и более сорока иностранных государств. Как спектакль-рекордсмен по праву занесен в книгу рекордов Гиннеса, поскольку его посмотрело самое большое число зрителей в мире. Пользуется огромной зрительской любовью и в наши дни.
Ведёт «Необыкновенный концерт» кукольный конферансье – Эдуард Апломбов. Он обладает даром мгновенно вызывать улыбку зрителей. Обожает сплошные аплодисменты. Уникальный полиглот: без задержки отпускает шутки и каламбуры на двадцати четырех языках мира, в том числе на таких как фарси и хинди.
Неподражаем и неотразим!
Не принимайте его слов на веру!
