12+

Несцерка

мюзікл-эскапада ў дзвюх дзеях
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 08 верасня 2023 года
2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 21
    лістапада
    19:00
    Пт
Рэжысёр-пастаноўшчык Зміцер Нуянзін
Балетмайстар-пастаноўшчык Рыта Папруга
Мастак-пастаноўшчык, Мастак па касцюмах Андрэй Меранкоў

Сюжэт камедыі “Несцерка”, пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак, актуальны і сёння: папулярызуе нацыянальны сюжэт і мову, раскрывае асаблівасці нацыянальнага характару беларуса. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь.
Вельмі важна вучыць сённяшнюю моладзь з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама размаўляць на ёй, таму што аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі. Таму першы абавязак кожнага з нас – валодаць роднай мовай – жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры. Мэта пастаноўкі — актуалізаваць для падлеткаў, у першую чаргу, вобраз народнага беларускага героя Несцеркі, паказаць, што ён нічым не горшы за Гары Потэра ці Аладзіна, напрыклад.

Дзеючыя асобы:
Аляксандр Ціханаў (Несцерка);
Марыя Дарагабед (Насця);
Даніл Данілаў (Юрась);
Зміцер Тужакоў (Шкаляр);
Павел Мікулік (Пан Бараноўскі);
Сяргей Баброўнік (Мацей);
Таццяна Дарагабед (Мальвіна)

Мова: беларуская

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы