Сэрца на далоні
«Я сто разоў памірала... І, бачыце, не памерла... Бо хачу жыць. Я веру вам».
Чалавечае сэрца — самае важнае, маленькае і хрупкае, што ў нас ёсць. Як і гісторыя аднаго жыцця, знявечанага калісьці даўно чужой няпраўдай. Менавіта таму перад гісторыя пра веру і любоў: да сябе, людзей, сям’і, да справы і праўды — любоў і веру, якія здольныя выратаваць свет.
Мінулае нікуды не знікае — яно застаецца мінулым і працягваецца ў нашых дзецях, іх радасцях і пакутах. І пражыць сумленна сваё жыццё мы абавязаны дзеля іх. Але часам, каб ісці далей і развівацца, трэба пайсці на балючы крок — раскрыць грудную клетку, аголіць праўду і выразаць даўнюю крыўду.
У гэты момант хірургічнае ўмяшальніцтва становіцца аперацыяй на ўласным сумленні, хвілінай абсалютнай уразлівасці і даверу паміж людзьмі: «урачом» і «хворым». Гэта адзіны шлях да ачышчэння, бо верыць у людзей і хацець жыць — рэчы, без якіх немагчыма пражыць сумленна.
