Жаніцьба (12+)
Рэжысёр-пастаноўшчык | Данііл Філіповіч |
Мастак-пастаноўшчык | Аляксандр Камянец |
Пераклад | Ксенія Даніленка |
Кампазітар | Марат Абрамян |
Харэограф | Вадзім Дубовік |

У горадзе, да краёў запоўненым ільдом, ад дзікага холаду знікла каханне. А тым часам маладая дзяўчына марыць аб ім, яна хоча выйсці замуж, ёй тэрмінова патрэбны жаніх. Здаецца, што менавіта гэта напоўніць жыццё новым сэнсам і яркімі фарбамі.
Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтва, вышэйшага саслоўя, замежных моў... Толькі ніхто з іх не задумваецца пра сапраўдныя пачуцці і каханне.
Яшчэ адной важнай тэмай з'яўляецца ўплыў нашага асяроддзя на думку і фарміраванне асобы. Каб палегчыць рашэнне сур'ёзных пытанняў, мы прапануем часцей прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі.
У спектаклі раскрываецца тэма здольнасці рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы.
Рэжысёр Данііл Філіповіч у чарговы раз спрабуе ў класічным тэксце выявіць новыя сучасныя сэнсы і гучанні, ператвараючы зусім простую гісторыю ў драматычны сюжэт, які паварочваецца трагедыяй для ўсіх герояў п'есы.
Спектакль ідзе на беларускай мове
-
ПадкалёсінІлья Крук
-
Агаф'я ЦіханаўнаМаргарыта Гарбачова
-
Агаф'я ЦіханаўнаТаццяна Гулевіч
-
КачкароўБарыс Цяцёркін
-
КачкароўАляксандр Даманцэвіч
-
Фёкла ІванаўнаТаісія Ввядзенская
-
Арына ПанцялеймонаўнаТамара Міронава
-
Арына ПанцялеймонаўнаТамара Нікалаева-Апіёк
-
Дуняша/СцяпанСвятлана Гулевіч
-
Цень ЖаніцьбыЗінаіда Зубкова
-
ЖаніхПавел Дракін
-
Доктар
-
Хор жаніхоў
Прэса:
СБ
Беларусь 3