Праекты



Нацыянальная тэатральная прэмія праводзіцца ў Беларусі з 2011 года па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў, Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў і Беларускім саюзам кампазітараў.Конкурс праводзiцца ў два этапы. На першым этапе конкурсу ствараецца адборачная камiсiя, склад якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.Тэатры накiроўваюць у адборачную камiсiю заяўку з інфармацыяй пра спектакль, які калектыў хацеў бы вылучыць на атрыманне прэміі.Пасля прагляду спектакляў адборачная камісія вылучэннi кандыдатаў для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях. На другiм этапе конкурсу журы выбірае пераможцаў у некалькіх намінацыях: Лепшы спектакль, лепшая рэжысёрская работа, лепшая мужчынская роля, лепшая жаночая роля, лепшая работа мастака-пастаноўшчыка (сцэнаграфiя i касцюмы), лепшае музычнае афармленне спектакля, лепшая сучасная беларуская пастаноўка. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii, дзе пераможцам уручаюцца грашовыя прэмii і ўзнагароды.

Генеральны партнёр конкурса – Унітарнае прадпрыемства “Вэлком”

Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнай тэатральнай прэміі

Афіша Нацыянальнай тэатральнай прэміі