Кавярня "Аўстэрыя Уршуля"

Тэатральнае кафэ і глядацкі буфет

Аўстэрыяй (ад італьянскага слова "osteria") з часоў Вялікага Княства Літоўскага называлі багаты заезны дом, размешчаны звычайна ў цэнтры горада цi мястэчка, каля галоўнай плошчы. А Уршуля — гэта тая самая Францішка Уршуля Радзівіл, пачынальніца прафесійнага беларускага тэатра. Яе выява, створаная мастачкай Ганнай Балаш, знаходзіцца ў кавярні. А побач з самой Францішкай Радзівіл адзін з герояў "Выкрадання Еўропы, альбо Тэатра Уршулі Радзівіл" Арлекін.

"Аўстэрыя Уршуля" — гэта невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы рады прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю. Мы рады бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля! У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Ёсць магчымасць правядзення ў кавярні банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселля і г.д. у камернай абстаноўцы: зала разлічана на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў.

Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

Час працы: з 11.00 да 23.00.

Бізнэс-ланчы: штодзённа з 11.00 да 16.00 

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375(44) 732-16-07

                                                                          +375(17)242-16-07

Тут можна знайсці інфармацыю пра саму Францішку Уршулю Радзівіл:

Фотаздымкi кавярнi: