16 верасня – 115 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Раісы Кашэльнікавай

16 верасня
16 верасня – 115 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Раісы Кашэльнікавай

Творчыя біяграфіі артыстаў ранейшых пакаленняў – выдатная ілюстрацыя гісторыі беларускага тэатра. Раіса Мікалаеўна нарадзілася на Гомельшчыне, у Хойніцкім раёне. У 20-х гадах вучылася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Працавала ў БДТ-2 у Віцебску, дзе іграла ў шматлікіх пастаноўках, у тым ліку, у легендарным спектаклі “Цар Максіміліян”, падрыхтаваным студыйцамі для тэатра. Менавіта ў Віцебску Раіса Кашэльнікава стала першай Паўлінкай у славутай Купалаўскай п’есе. “Такой Паўлінкі яшчэ не было!” – казаў сам Купала, добра знаёмы з Кашэльнікавай. З 1939 артыстка пачала выступаць на Купалаўскай сцэне, дзе ў сорак гадоў таксама бліскуча выканала ролю юнай Паўлінкі. Яе Паўлінка ўпершыню заспявала. Вакальная партыя была напісана адмыслова для актрысы ў 1944 годзе і не змянілася дасюль. Дакальская іграла Паўлінку да 1965 года, пасля чаго, па традыцыі, перадала ролю купалаўскай актрысе Але Доўгай.

Тэатр быў яе жыццём.

Галерэя: