Студэнты БДПУ імя Максіма Танка пазнаёміліся з "Паўлінкай"

08 верасня
Студэнты БДПУ імя Максіма Танка пазнаёміліся з "Паўлінкай"

Сёння ў межах культурна-адукацыйнага праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Праз мастацтва - да культуры будучых педагогаў" першакурснікі БДПУ прыйшлі ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы на спектакль "Паўлінка", старэйшы ў рэпертуары тэатра. Свае добрыя прывітальныя словы студэнтам сказалі прарэктар універсітэта імя Максіма Танка Копцева Святлана Іванаўна і куратар праекта "Праз мастацтва - да культуры будучых педагогаў" Жытко Ганна Анатольеўна. Было падкрэслена асаблівае значэнне гэтага праекта ў жыцці будучых педагогаў. Дзякуючы дадзенай ініцыятыве моладзь разам з выкладчыкамі і іншымі супрацоўнікамі ўніверсітэта можа знаёміцца з цікавымі пастаноўкамі розных сталічных тэатраў, наведваць закуліссе, сустракацца з акцёрамі і рэжысёрамі.
Больш шчыльнае знаёмства са знакамітай п'есай Янкі Купалы абавязкова будзе карысным і цікавым для студэнтаў і іх выкладчыкаў. Разам з вясёлай Паўлінкай юныя тэатралы навучацца быць смелымі, вынаходлівымі і шчырымі, яшчэ больш палюбяць беларускую нацыянальную культуру!

Галерэя: