Мы анансуем новы праект "Купалаўскі дома"!

03 красавіка
Мы анансуем новы праект "Купалаўскі дома"!

“Купалаўскі дома” - гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца. 


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў “Тыдзень Купалаўскага online”. На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарных спектакля Купалаўскага тэатра дзякуючючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам. Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Падтрымку акцыі аказалі Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі за мяжой.


З улікам вялікай папулярнасці праекта і станоўчых водгукаў з боку аматараў тэатральнага мастацтва Купалаўскі тэатр працягвае заставацца са сваімі гледачамі на сувязі. Мы вельмі ўдзячныя ўсім аматарам тэатральнага мастацтва за такую ўвагу да нашых спектакляў і за тое, што многія з іх застаюцца  з намі побач, нават у адсутнасць магчымасці наведаць тэатр. Купалаўскі тэатр пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы і анансуе новы праект “Купалаўскі дома” - гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца. 


Расклад бліжэйшых паказаў:

5.04: спектакль-капуснік "жАрт to you" (2016 год);

7.04: творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі);

8.04: спектакль "Офіс", Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава);

10.04: спектакль "Хам”, Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў).


Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказа да 18.00 наступнага дня. 


За анонсамі наступных паказаў сачыце на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра.