Збіраем вашыя гісторыі для спектакля «1» / «Першы»!

09 кастрычніка
Збіраем вашыя гісторыі для спектакля «1» / «Першы»!

Як жа насычана ляціць 100-ы сезон! Сябры, мы пачынаем работу над новым праектам на нашай камернай сцэне пад назвай «1» / «Першы» ў сумеснай працы нашых купалаўцаў Рамана Падалякі і Міхася Зуя. І нам патрэбная ваша дапамога, любыя гледачы, вашыя гісторыі з жыцця.

Гэты спектакль будзе асноўвацца на дакументальным матэр'яле ў так званым жанры verbatim. Асновай спектакля стануць асабістыя гісторыі акцераў, гісторыі з прастораў інтэрнэту і таксама вашыя ўспаміны пра тыя важныя і крохкія моманты, якія здарыліся першы раз.

Першае сьвята, першая здрада, першы пацалунак, першае пачуццё свабоды, першае каханне і першае адзіноцтва, першы яркі ўспамін у жыцці, першае расчараванне і першы канфлікт з бацькамі. Сядзьма за кубачак духмянай гарбаты ды перанясемся ў дзяцінства! Мы збіраем гісторыі, якія адбыліся з вамі ад маленства і да 15 гадоў.
Дасылайце нам свае гісторыі ў лістах, відэа альбо аўдыя на адрас raman.ramuald@gmail.com. Дэдлайн - 31 кастрычніка.
Зробім гэты праект разам!