Карыстальніцкае пагадненне

Карыстальніцкае пагадненне

1. Агульныя палажэнні

Названыя ніжэй умовы ўяўляюць з сябе пагадненне паміж Дзяржаўнай Установай “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” (далей – “Арганізацыя”) і Карыстальнікам (наведвальнік) інтэрнэт-сайта Арганізацыі (http://www/kupalauski.by/), згодна з якім ажыццяўляецца выкарыстанне інфармацыі і сервісаў сайта.

1.1. Сапраўдны дакумент вызначае правы і абавязкі Арганізацыі ўладальніка сайта, пры яго стварэнні і падтрымцы, а таксама правы і абавязкі Карыстальнікаў (наведвальнікаў) сайта пры яго выкарыстанні. Дадзеныя правілы распаўсюджваюцца на ўсіх карыстальнікаў (наведвальнікаў) сайта. Выкарыстоўваючы інфармацыю і/або сервісы сайта арганізацыі, Карыстальнік (наведвальнік) пацвярджае, што ён цалкам згодны з ніжэйпрыведзенымі ўмовамі і абавязваецца іх выконваць.

1.2. Арганізацыя пакідае за сабою права змяняць дадзеныя ўмовы без папярэдняга паведамлення Карыстальніку (наведвальніку). Новыя ўмовы ўступаюць у сілу з моманту іх размяшчэння (публікацыі) па адрасе: http://www/kupalauski.by/.

2. Інфармацыйныя рэсурсы

2.1. Інфармацыйныя рэсурсы сайта арганізацыі ўключаюць у сябе ўсе матэрыялы і сервісы, размешчаныя ў даменнай прасторы (http://www/kupalauski.by/). Арганізацыя захоўвае за сабою права на змяненне складу, зместу і месца размяшчэння ўласных інфармацыйных рэсурсаў без папярэдняга паведамлення пра гэта.

2.2.Арганізацыя дае магчымасць Карыстальнікам сайта атрымліваць інфармацыйную рассылку на электронныя адрасы (e-mail), прапісаныя Карыстальнікамі пры рэгістрацыі на сайце.

2.3. Арганізацыя намагаецца даць Карыстальнікам (наведвальнікам) дакладную і актуальную інфармацыю. У той самы час, усе матэрыялы, апублікаваныя на старонках сайта арганізацыі, ідуць пад знакам “як ёсць” (as is&raqio;) з магчымымі памылкамі, без любога кшталту гарантый, выразных ці ўскосных.

2.4. Арганізацыя інфармуе Карыстальнікаў аб магчымасці замовы, аплаты, раздрукоўкі, вяртання квіткоў на сайце kupalauski.by, падаючы дадзеную інфармацыю па спасылках у ніжнім блоку сайта "Інфармацыя па набыцці квіткоў", размешчаным на галоўнай старонцы сайта, на ўкладках "АФІША ТЭАТРА", "АФІША МІНСКА", а таксама   на ўкладцы "КВІТКІ " на верхняй панэлі сайта.


2.5.Арганiзацыя інфармуе Карыстальнікаў, что пры вяртанні квіткоў кошт паслугі рэзервавання, сэрвіснага збору альбо паслугi касы не падлягаюць вяртанню нi пры якiх абставiнах, бо паслугi лічацца аказаннымi ў любым выпадку.


2.6. Арганізацыя пакідае за сабой права:

кантролю за карыстальніцкімі замовамі;


самастойнага прыняцця рашэння аб выдаленні замоў, у выпадках устаноўленага злоўжывання магчымасцю падаўжэння тэрміну рэзервавання (два і больш разоў перазамова адных і тых жа квіткоў), сістэматычных неаплат замаўляемых квіткоў;


спыняць рэзерваванне квіткоў  за 3 гадзіны да пачатку мерапрыемства і ануляваць ўсе неаплачаныя замовы.

3. Адказнасць

3.1. Арганізацыя не нясе адказнасці за прамую ці ўскосную шкоду, уключаючы ўпушчаную выгаду, што ўзнікае ў выніку капіравання, выкарыстання або немагчымасці выкарыстання матэрыялаў ці паслуг, прапанаваных сайтам арганізацыі, калі адпаведнымі пагадненнямі з Карыстальнікамі (наведвальнікамі) не абумоўлена іншае.

3.2. Арганізацыя не нясе адказнасці за змест і пэўнасць рэкламных і інфармацыйных матэрыялаў трэціх асоб, размешчаных на старонках сайта арганізацыі.

3.3. Арганізацыя не нясе адказнасці за скіраванасць і дзейнасць іншых сайтаў, даступных праз старонкі сайта арганізацыі шляхам гіперспасылкі. Пераход на любы іншы сайт ажыццяўляецца на адказнасць Карыстальніка (наведвальніка).

3.4. Сапраўдны дакумент забараняе:

· выкарыстанне матэрыялаў, размешчаных на інфармацыйных рэсурсах сайта арганізацыі, у камерцыйных мэтах без падпісання адпаведных пагадненняў з арганізацыяй;

· выкарыстанне матэрыялаў, размешчаных на іфармацыйных рэсурсах сайта арганізацыі, любым чынам, які можа пашкодзіць рэпутацыі арганізацыі, уключаючы цытаванне са скажоным сэнсам.

3.5. Узнаўленне арыгінальных матэрыялаў, без спасылкі на першакрыніцу і без згадвання імені аўтара (калі матэрыял падпісаны) з’яўляецца парушэннем беларускага і міжнароднага заканадаўства і цягне за сабою ўсталяваную заканадаўствам адказнасць.

3.6. Арганізацыя забяспечвае захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі пра карыстальнікаў сайта арганізацыі з выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.