Жанчына мора (16+)

Генрык Ібсен
драма
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак па святле, аўтар музычнага афармлення Саўлюс Варнас
Мастак-пастаноўшчык Юратэ Рачынскайтэ
Кансультант па пластыцы Настасся Лапцінская
Пераклад Ганна Ганзен, Пётр Ганзен
Найбліжэйшыя паказы
  • 21
    лістапада
    19:00
    Ср
Жанчына – самая магутная істота ў свеце, і ад яе залежыць накіроўваць мужчыну туды, куды яго хоча прывесці Госпад Бог. Г. Ібсен Што важнейшае – маральны абавязак або каханне, сям’я або свабода? Няпросты выбар даводзіцца рабіць Элідзе – галоўнай гераіні п’есы Генрыка Ібсена. “Жанчына з мора” (“Эліда”) – адна з найбольш паэтычных п’ес вялікага нарвежскага драматурга. На магілёўскай сцэне яна ўвасоблена таленавітым творчым тандэмам з Літвы – рэжысёрам Саўлюсам Варнасам і мастачкай Юратэ Рачынскайтэ. Стваральнікі спектакля разам з аўтарам даследуюць метафізіку кахання, жаночы пачатак, імкненне чалавека да шчасця. Дзеянне адбываецца ў нарвежскім курортным мястэчку. Эліда, дачка наглядчыка маяка – натура загадкавая і рамантычная. Для яе мора – жывое істота, амаль боства, сімвал сапраўднай свабоды. Водная стыхія спачатку дорыць, а затым адымае ў Эліды яе каханага – марака, які знікае без весткі. І тады “жанчына мора” выходзіць замуж за ўдаўца, доктара Вангеля. У шлюбе гераіня не занадта шчаслівая, для яе невыносна нуднае жыццё ў маленькім мястэчку, дзе нават вада “хворая”. Дачка мора сумуе аб страчанай свабодзе і першым каханні – вар’яцкім, дзіўным і дзікім. І раптам былая жарсць вяртаецца з небыцця... Ці рушыць Эліда следам свайго кахання, ці вернецца ў сям'ю?