80-я гадавіна вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
2024 год - вельмі важная дата для ўсіх беларусаў. Гэта год, калі мы адзначаем васьмідзесяцігадовую гадавіну вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Памяць аб тых даўніх падзеях з павагай і ўдзячнасцю захоўваецца ў сэрцах беларусаў. Подзвіг нашых продкаў жыве сёння і будзе жыць заўсёды!
У Рэспубліцы Беларусь абраны лагатып васьмідзесяцігоддзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прачытаць аб гэтым вы можаце па спасылцы.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы таксама з'яўляецца месцам, у якім жыве памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны: нядаўна ў рэпертуары тэатра з'явіўся спектакль "А зоры тут ціхія" па матывах аднайменнай аповесці Барыса Васільева. Акрамя таго, увесну на славутай купалаўскай сцэне ўжо ў другі раз пройдзе тэатральны фестываль "Перамога". Падчас фестывалю ў Купалаўскім тэатры традыцыйна прадстаўляюць лепшыя спектаклі апошніх гадоў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Спецыяльна да значнай даты васьмідзесяцігоддзя са дня вызвалення Беларусі нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" быў створаны фільм "Час вярнуцца", прысвечаны баявым подзвігам партызан падчас падрыхтоўкі аперацыі "Багратыён". Прэм'ера фільма адбудзецца 2 мая 2024 года. А пакуль прапануем вам азнаёміцца з промаролікам фільма: