Мой бедны Марат (16+)

Аляксей Арбузаў
Меладрама
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак Андрэй Прыкатэнка
Мастак па касцюмах Вольга Лукіна
Мастак па святле Максім Глухаў
Тэхналагічная разработка Сяргей Кузнецоў
Музычнае афармленне Мікалай Якімаў
Прэм'ера – 14 мая 2010 года
Працягласць – 2 гадзіны 25 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 14
    лістапада
    19:00
    Аў
Гастролі Санкт-Пецярбурскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра "Прытулак камедыянта"
     
Няма пачуцця больш моцнага і глыбокага, чым каханне, але як часта гэта пачуццё мы блытаем з жалем. Як часта людзі адмаўляюцца ад свайго шчасця, бо лічаць, што так будзе лепш для ўсіх, што шчасце патрэбнае іншаму. "Мой бедны Марат" - гісторыя пра непростыя ўзаемаадносіны трох герояў - Марата, Лікі і Леанідзіка. Яны пражываюць на нашых вачах свае найлепшыя годы - юнацтва, маладосць, сталасць. Робяць памылкі, даюць волю харатктару, не чуюць адзін аднаго, не ўмеюць дараваць. Любоўны трохкутнік, які ўзнік у юнацтве, з цягам часу толькі абвастраецца, нягледзячы на тое, што калісці падаваўся разарваным назаўжды. Спектакль пра тое, што ад мінулага, як і ад саміх сябе, нельга ўцячы.

Андрэй Прыкатэнка пра спектакль: "У савецкай эпохі ўвогуле ёсць свая прывабнасць. Можна ставіцца да яе па-рознаму. Але гэта наша гісторыя, іншай не будзе. Па вялікім рахунку, длякожнага з нас савецкае мінулае - гэта перш за ўсё нашы бацькі, і спектакль пра гэта. Мы хочам зрабіць пра тое найлепшае, што было ў людзях, якія нарадзіліся ў савецкай краіне, але чаго няма ў нас, что сёння згублена. Пра рамантызм, пра маральную чысціню, пра сілу духа, пра подзвіг. Адным словам, мы хочам зрабіць спектакль пра савецкіх людзей".

У ролях: Яніна Лакоба, Антон Багроў, Аляксандр Кудрэнка.

Спектакль ідзе на рускай мове.