Ноч Гельвера (16+)

Рэжысёр Аляксандр Баргман
Пераклад з польскай мовы Таццяна Камонава
Мастак Анвар Гумараў
Мастак па святле Яўген Ганзбург
Рэжысёр па пластыцы Мікалай Рэутаў
Музычнае афармленне Аляксандр Баргман, Юрый Лейкін
Літаратурны кансультант Алена Янус
Прэм'ера – 19 студзеня 2013 года
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін (без антракта)
Найбліжэйшыя паказы
  • 17
    снежня
    19:00
    Пн
Героі драмы “Ноч Гельвера” – два чалавекі, якія намагаюцца застацца жывымі ў звар’яцелым свеце. Гэта даследаванне драмы двух людзей: яшчэ маладой жанчыны і 30-гадовага маладзёна, адсталага ў развіцці, якога яна ўзяла на выхаванне, -- перапляцення іх лёсаў, дыялектыкі любові і прыніжэння. Яна, страціўшы ўсё і сустрэўшы Гельвера на бальнічнай лаўцы, прачытала ў яго вачах спадзеў на тое, што ўсё можа змяніцца... Ён бачыць свет вачыма дзіцёнка, любіць гуляць у салдацікаў і з непасрэднасцю пераказвае жахлівыя падзеі, якія адбываюцца на вуліцы. Там таксама “гуляюць” у салдацікаў, толькі па-сапраўднаму...

Раз’юшаны натоўп малодчыкаў так і застанецца за сцяной. Але менавіта яна – гэтая неўтаймаваная стыхія – будзе нябачна кіраваць думкамі, словамі і ўчынкамі гераіні. Каб выратаваць Гельвера ад “ліквідатараў”, якія змагаюцца за чысціню расы, забіваюць інвалідаў і “паўкровак”, Карла вырашаецца на крайнюю меру.  

Спектакль Аляксандра Баргмана, безумоўна, не будзе забаўляльным відовішчам для тых, хто прыходзіць у тэатр “адпачнуць і пасмяяцца”. Затое абяцае глыбокае ўзрушэнне.

Узнагароды, гастролі і фестывалі:

2014 год – лаўрэат Вышэйшай тэатральнай прэміі Санкт-Пецярбурга  “Залаты сафіт” у дзвюх намінацыях:  “Лепшы спектакль на малай сцэне”, “Лепшы акцёрскі дуэт”.

2014 год – удзельнік пазаконкурснай праграмы “Маска Плюс”.

2014 год – удзельнік VIII Міжнароднага фестываля Пецярбургскі тэатральны сезон у Тбілісі.

2014 год – удзельнік Трэццяга Такога фестывалю” ў Санкт-Пецярбургу.

2015 год – удзельнік Міжнароднага тэатральнага фестывалю NEТА-2015 у Бухарэсце.

Спецыяльны прыз прэміі “Прарыў” ад партнера “Tess” – “За пераканальнасць пераўвасаблення і самааддачу (Дзяніс Пянаў);

Уладальнік прыза глядацкіх сімпатый таварыства “Тэатрал” – 2013 г. (Аляксандр Баргман, Дзяніс П’янаў, Аксана Базілевіч).

Спектакль гастраляваў у Венгрыі (Будапешцкі тэатр Камедыі, 2014 год).

Пра тэатр:

Санкт-Пецярбургскі акадэмічны драматычны тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай

знаходзіцца ў цэнтры Пецярбурга на Італьянскай вуліцы. Яго гісторыя цесна звязана з узнікненнем гандлёвага цэнтра “Пасаж”, імёнамі вялікай артысткі В. Камісаржэўскай і рэжысёра Р.Агамірзяна, які вызначыў творчае аблічча тэатра. Тут працавалі рэжысёры А.Бялінскі і І.Уладзіміраў, артысты Э.Папова, А.Фрэйндліх і І.Дзмітрыеў.  

У рэпертуарнай палітыцы захоўваецца неабходны баланс дэмакратычнага і элітнага мастацтва. Паўсталы ў самы суворы час блакады, у 1942 годзе, сённяшні тэатр працягвае лепшыя традыцыі Блакаднага тэатра, тэатра Агамірзяна і шукае сучасную мову для новага гледача.

Акадэмічны драматычны тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай з’яўляецца стваральнікам і актыўным удзельнікам Новай Еўрапейскай Тэатральнай Акцыі (New European Theatre ActionNETA), сталым удзельнікам вядомых сусветных і расійскіх фестываляў. У розныя гады тэатр выязжаў на гастролі ў Ізраіль, Італію, Албанію, Македонію, Славенію, Германію, ЗША, Украіну, Беларусь, Эстонію, Латвію, Літву, Чэхію, Японію, Кітай, Балгарыю, Сербію, Румынію, Грузію, Венгрыю, Чарнагорыю, Кубу.

Аляксандр Баргман, рэжысёр:

Галоўны рэжысёр Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага драматычнага тэатра імя В. Ф. Камісаржэўскай і мастацкі кіраўнік “Такога тэатра”. Адразу пасля сканчэння вучобы працаваў у трупе Александрынскага тэатра як артыст, сыграў мноства роляў сучаснага і класічнага рэпертуару.

Як рэжысёр стварыў мноства спектакляў паводле твораў айчыннай і замежнай класікі, а таксама сучаснай драматургіі. Яму належыць задума і ажыццяўленне наступных спектакляў: “Іванаў” (2007 год), “Каін” (2009 год), “Ілюзіі” (2012 год), “Графаман” (2014 год), “Уяві, што ты – Бог!” (2016 год) і шмат іншых.