Пан Тадэвуш (16+)

Адам Міцкевіч
шляхоцкая гісторыя ў 2-х дзеях
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Аўтар інсцэніроўкі Сяргей Кавалёў
Аўтар перакладу Язэп Семяжон
Мастак-пастаноўшчык Зіновій Марголін
Мастак па касцюмах Алёна Ігруша
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Стварэнне відэамэпінгу Visual Vibes Group
Прэм'ера – студзень 2014 года
Працягласць – 2 гадзіны 40 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 12
    верасня
    19:00
    Аў
  • 17
    кастрычніка
    19:00
    Аў

Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць. Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.

Замежныя гастролі:
Францыя: Парыж (чэрвень 2014).

Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на рускую мову. На старонцы "Афіша тэатра" Вы можаце сачыць за раскладам. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.






Ролі выконваюць:

Прэса:

чэрвень 2014
сакавік 2014
люты 2014

"Народная воля"

cтудзень 2014

kultprosvet.by

"Народная воля"

лiстапад 2013

"Минский курьер"

верасень 2013