Рэвізор (16+)

Мікалай Гогаль
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы Марыус Яцоўскіс
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Пераклад Марыя Пушкіна
Рэжысёр Дзмітрый Цішко
Прэм'ера – 27 студзеня 2018 г.
Працягласць – 2 гадзіны 50 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    чэрвеня
    19:00
    Нд
  • 30
    чэрвеня
    19:00
    Нд
  • 19
    ліпеня
    19:00
    Пт
  • 26
    ліпеня
    19:00
    Пт
Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нервуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?

Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін) і "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).

Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць толькі праз касы тэатра.
Ролі выконваюць: