Рыхтуецца новы спектакль „Тата“

08 ліпеня
Рыхтуецца новы спектакль „Тата“
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць рэпетыцыі новага спектакля «Тата». Рэжысёр Кацярына Аверкава працуе над п’есай маладога беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага «Тихий шепот уходящих шагов». Дэкарацыі да пастаноўкі рыхтуе галоўны мастак тэатра Барыс Герлаван. Касцюмы — маладая мастачка і яго выпускніца Вольга Шчарбінская. Музыку піша Мацвей Сабураў. Ролю галоўнага героя Аляксандра выконваюць Сяргей Рудэня і Раман Падаляка.

Галерэя: