“Вяселле” і “Не мой” пакажуць у Кітаі

24 лютага
“Вяселле” і “Не мой” пакажуць у Кітаі

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы чакаюць у Кітаі. З 28 лютага па 8 сакавіка ў Народным мастацкім тэатры Пекіна на міжнародным тэатральным фестывалі пакажуць спектаклі “Вяселле” і “Не мой”.


Яшчэ 26 снежня ў Пекін адправілі дэкарацыі да спектакляў, а заўтра туды вылятае тэхнічная група. Гастролі арганізаваныя па запрашэнні кітайскага боку, іх падрыхтоўка заняла амаль паўтара года. Дарэчы, пяцікротны лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі спектакль “Не мой” падчас гэтых гастроляў будзе ўпершыню паказаны за мяжой.

Народны мастацкі тэатр Пекіна – адзін з буйнешых тэатраў Кітая з паўвекавой гісторыяй. Яго заснавальнік і першы дырэктар – драматург Цао Юй. У сваім рэпертуары тэатр робіць акцэнт на пастаноўку драматычных твораў кітайскіх аўтараў, хаця апошнім часам ставіць і творы сучасных замежных аўтараў, адаптуючы іх у нацыянальным стылі.