Уладзімір Кур'ян

Загадчык музычнай часткі

Заслужаны дзеяч мастацтваў Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

Уладзімір Кур’ян нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара Дзмітрыя Смольскага ў 1984 годзе. З гэтага ж года працуе загадчыкам музычнай часткі тэатра імя Янкі Купалы.

Напісаў музыку для такіх спектакляў з купалаўскага рэпертуару як «Тутэйшыя», «Смерць Кандзіда Тарэлкіна», «Ідылія», «Паехалі», «Умовы дыктуе жанчына», «Таполевая завея», «Смак яблыка», «Віват, імператар», Там і тут», «Карлік нос», «Смех лангусты», «Маэстра» і іншыя.

Акрамя тэатральнай музыкаі стварыў дзве оперы — рок-оперу «Масфан» і оперу «Фантазія» па матывах аднайменнага твора К. Пруткова, паэмы для сімфанічнага і народнага аркестраў, шмат харавой і камернай музыкі.