120 гадоў са дня нараджэння Шынко Лідзіі Пятроўны!
08.05.2026
Сёння мы адзначаем 120-годдзе са дня нараджэння заслужанай артысткі БССР i Купалаўскага тэатра Лідзіі Пятроўны Шынко.
Першай яе роляй на купалаўскай сцэне стала Марыянна ў спектаклі "Скупы" Ж.-Б. Мальера. Пазней яна стварыла шмат запамінальных вобразаў, сярод якіх — Надзея ў "Апошніх" М. Горкага, Марсела ў "Сабаку на сене" і Антаніна Цімафееўна ў "Выбачайце, калі ласка!". Лідзія Пятроўна таксама ўвасобіла адзін з самых светлых і любімых вобразаў Купалаўскага тэатра — Паўлінкi Янкі Купалы.
У кожнай яе гераіні была ўнутраная сіла і тая самая "разынка", якая заставалася ў памяці гледачоў надоўга!
