82 гады таму адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Паўлінка”

82 гады таму адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Паўлінка”

23.05.2026

82 гады таму адбыўся прэм’ерны паказ легендарнай “Паўлінкі” Янкі Купалы ў выкананні трупы БДТ-1 у Томску.

З успамiнаў Зiнаiды Браварскай: "У 1943 годзе рэжысёр назад вяртаецца ў беларускi тэатр (якi ў той час знаходзiўся ў Томску) i ставiць сваю блiскучую камедыю “Паўлiнка”. Спектакль адразу ж стаў для купалаўцаў такой жа “вiзiтнай карткай”, як “Чайка” для МХАТа. Л.Лiтвiнаў адважна пайшоў на змену фiналу п'есы, зрабiўшы яго ў нялёгкi ваенный час жыццярадасным i аптымiстычным".

“Паўлінка” – гэта не толькі мастацкі твор, але і сімвал нязломнасці беларускага народа, які заўсёды знаходзіў сілы для адраджэння і творчасці нават у самых складаных умовах. Менавіта гэтым спектаклем Купалаўскі тэатр адкрывае i закрывае кожны сезон.

Дзякуем усім, хто быў часткай гэтай неверагоднай гісторыі. Няхай наш тэатр працягвае жыць і радаваць новыя пакаленні сваёй творчасцю!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы