Адкрыццё экспазiцыi "Купалаўка. Гісторыя ў асобах"
Сёння ў Купалаўскім тэатры адбылася знакавая падзея, адкрыццё экспазіцыі “Купалаўка. Гісторыя ў асобах” — сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Праект прысвечаны жанчынам Купалаўскага тэатра — тым, хто сваім талентам, працай і адданасцю ствараў яго мастацкую гісторыю і надаваў ёй непаўторную сілу: Стэфанія Станюта, Вера Пола, Галіна Макарава, Зінаіда Браварская, Лідзія Ржэцкая, Вольга Галіна, Вольга Юркова і многія іншыя.
На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Госці змаглі ўжывую пачуць аповед пра творчы шлях і ўспаміны народнай артысткі Беларусі Зінаіды Зубковай і народнай артысткі БССР Марыі Захарэвіч.
Унікальныя архіўныя дакументы, упершыню прадстаўленыя ў межах праекта, можна ўбачыць у Купалаўскім тэатры да 19 чэрвеня.
