Афіцыйнае адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму артысту Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Кірычэнку

Афіцыйнае адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму артысту Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Кірычэнку

16.04.2026

Гонар адкрыць дошку мелі жонка артыста Снежана Мікулашаўна Цімчык і генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Аляксандр Віктаравіч Шастакоў.

Сярод гасцей былі старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, калегi народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым Ала Ельяшэвіч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Давыдзька Генадзь Браніслававіч i блізкі сябар, прафесар i доктар архітэктуры Армен Сардараў ✨

Мікалай Кірычэнка прысвяціў Купалаўскаму тэатру 47 гадоў жыцця. Памяць пра майстра ўшанавана на фасадзе роднага дома.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы