Дабрачынны спектакль для дзяцей у Купалаўскім тэатры
01.06.2026
Сёння ў Купалаўскім тэатры ў межах Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся дабрачынны паказ дзіцячага спектакля "Гісторыя шакаладнага дрэва" для дзяцей ва ўразлівым становішчы.
На мерапрыемстве прысутнічалі жонка міністра замежных спраў Наталля Анатольеўна Рыжанкова, Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Тахіравіч Хайдараў, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Аліевіч Багіраў і генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Александр Віктаравіч Шастакоў.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса таксама наведалі экспазіцыю "Купалаўка. Гісторыя ў асобах".
